Мінпрыроды: акумулятарны завод у Берасці паспяхова прайшоў экалагічную экспертызу


Акумулятарны завод «АйПауэр», пабудаваны пад Берасцем, атрымаў станоўчую ацэнку ў выніку экалагічнай экспертызы.

Пра гэта interfax.by паведаміў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут.

«Акумулятарны завод у Берасці прайшоў экалагічную экспертызу і мае станоўчыя паказнікі», – распавёў Корбут на прэс-канферэнцыі ў Менску ў аўторак.

Корбут адзначыў, што выкіды свінцу ў выніку дзейнасці прадпрыемства не павінны складаць больш 3,05 кг на працягу года. У выпадку парушэнняў завод будзе павінен прайсці грамадскае абмеркаванне і падаць заяўку на змяненне праектнай дакументацыі, дадаў ён.

Пасля таго, як напрыканцы чэрвеня Аляксандр Лукашэнка даручыў кампетэнтным органам разабрацца з сітуацыяй, якая склалася вакол запуску акумулятарнага заводу, Генпракуратура распачала праверку будаўніцтва і ўвядзення ў эксплуатацыю гэтага заводу. Адначасова КДБ ініцыяваў крымінальныя справы аб хабарах у дачыненні да сузаснавальніка заводу Віктара Лемяшэўскага.

ВІДЭА
«Проста хочацца жыць». Як берасцейцы ўдзень і ўначы пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу
2019.05.25 11:43

У сярэдзіне чэрвеня старшыня Берасцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс падпісаў распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва заводу.

Жыхары Берасця і ваколіцаў ад пачатку 2018 году пратэстуюць супраць працы заводу ў непасрэднай блізкасці ад гораду. Яны лічаць, што ён выкідае свінцу значна больш дапушчальнай нормы і пагражае здароўю мясцовага насельніцтва. Пратэстоўцы сабралі і накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта 37 тысяч подпісаў з просьбай з просьбай спыніць будаўніцтва.

КА belsat.eu

Стужка навінаў