Мінпрацы распрацоўвае «льготы для дармаедаў»


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны працуе над спісам «цяжкіх жыццёвых сітуацыяў», якія дазволяць дармаедам не трапіць пад дзеянне пастановы ўраду аб поўнай аплаце за паслугі ЖКГ.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2019 году людзі, якія не занятыя ў эканоміцы краіны, будуць сплочваць 100 % коштаў за гарачае водазабеспячэнне.

А з 1 кастрычніка 2019 году і за:

  • газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў;
  • цеплазабеспячэнне.

«Безумоўна, усім камісіям [спрыяння занятасці. – Заўв. Belsat.eu] будуць разасланыя метадычныя рэкамендацыі адносна нейкіх стандартных шматлікіх выпадкаў. Улічваючы, што абавязак аплачваць некаторыя паслугі ЖКГ па поўных тарыфах узнікае з 1 студзеня 2019 года, то сёння мы якраз і распрацоўваем спіс цяжкіх жыццёвых сітуацыяў, іншыя рэкамендацыі, якія будуць даведзеныя да гэтых камісіяў», – паведаміў на брыфінгу ў Менску кіраўнік упраўлення палітыкі занятасці Мінпрацы Алег Такун.

Першы спіс не занятых у эканоміцы беларусаў мае з’явіцца да 1 снежня 2018 года.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў