Мінпрацы лічыць, што нормы працоўнага часу і адпачынку на ІП не распаўсюджваюцца


Індывідуальныя прадпрымальнікі апынуліся абмежаванымі ў сваіх правах на працу і адпачынак. Прынамсі такая выснова вынікае з адказу Мінпрацы на запыт РГА «Перспектыва» ў справе заканадаўства краіны.

РГА «Перспектыва» звярнулася да Мінпрацы з просьбай вызначыць наколькі на ІП распаўсюджваецца агульны звод законаў аб працы і сацыяльнай абароны. У прыватнасці вядзецца пра працягласць працоўнага часу, якая не можа перавышаць 40 гадзінаў у тыдзень (артыкул 112 Працоўнага кодэкса).

Але афіцыйны адказ здзівіў бізнесоўцаў. У Мінпрацы адзначылі, што «….ІП не з’яўляецца працаўніком, таму нормы заканадаўства аб працы, у тым і нормы аб працоўным часе, часе адпачынку, працоўных адпачынках, на яго не распаўсюджваюцца».

Hавiны
Сёлетні топ-200 уплывовых і паспяховых бізнесоўцаў абнавіўся больш чым на чвэрць
2019.05.22 10:21

У РГА «Перспектыва» адзначаюць, што індывідуальны прадпрымальнік павінен мець такія ж правы, як і ўсе грамадзяне краіны, у частцы працоўнага заканадаўства. У сувязі з гэтым арганізацыя мае намер падняць гэтае пытанне на новым узроўні.

Аб’ектыў
Менская вобласць – найлепшы рэгіён Беларусі для вядзення малога бізнесу
2019.05.13 22:17

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў