Мінпрацы лічыць базу дармаедаў унікальным дакументам


Крытэры ўключэння грамадзянаў у лік незанятых у эканоміцы ў межах Дэкрэту аб садзейнічанні занятасці насельніцтва могуць з часам змяніцца, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

З 1 снежня яшчэ мінулага году запрацавала электронная база звестак пра «дармаедаў», у якую было ўключана ажно каля 500 тысячаў чалавек. Праўда, правяралі сябе ў гэтым спісе ўсяго толькі 1500 асобаў.

«Магчыма, што нормы дэкрэту з пункту гледжання далучэння грамадзянаў да занятых або не занятых у эканоміцы будуць змяняцца па меры развіцця інфармацыйнага рэсурсу», – сказала Ірына Касцевіч, паведамляе «Интерфакс».

Міністр працы лічыць, што база з’яўляецца важным і істотным дакументам, які дазваляе вызначыць рынак працы ў краіне.

«Чым добрая гэтая база не занятых у эканоміцы, хоць і былі такія негатыўныя ўсплёскі ў адносінах яе… Для Мінпрацы гэта ўнікальны інструмент для таго, каб убачыць, што адбываецца на рынку працы. Мы нават выявілі шэраг пэўных новых напрамкаў занятасці чалавека, ёсць нават нестандартныя», – адзначыла міністр.

Згодна са словамі міністра працы, дэкрэт будзе змяняцца.

Так званы дармаедскі дэкрэт прадугледжвае, што грамадзяне, якія не занятыя ў эканоміцы краіны, павінны аплочваць па поўным кошце шэраг паслугаў. З 1 студзеня бягучага году гэта паслугі гарачага водазабеспячэння, а таксама газу і цеплазабеспячэння.

Hавiны
Дармаедскі кўэст, або Як прайсці ў «асабісты кабінет карыстальніка»?
2018.12.07 10:21

СК, belsat.eu

Стужка навінаў