Мінлясгас папярэджвае: ялінкі на Каляды самастойна высякаць у лесе незаконна


Ужо неўзабаве для пакупнікоў пачнуць працаваць ялінкавыя базары. Мяркуецца, што да 22 снежня па краіне будзе створана ажно 1146 кропак, дзе можна будзе набыць неабходныя рэчы для святочных упрыгожанняў.

У сваю чаргу мінлясгас нагадвае, што паводле існага заканадаўства самастойная вырубка ялінак у лесе не толькі не прадугледжваецца, але і забараняецца, а парушальнікі будуць пакараныя, нагадвае TUT.BY. Менавіта таму перад Калядамі кантроль за лясным фондам будзе ўзмацняцца.

За парушэнні заканадаўства і правілаў пагражае немалы штраф. Калі на ялінкавых кірмашах лясная прыгажуня ад 1 да 2 метраў вышынёй каштуе каля 10 рублёў, то высечаная нелегальна ў лесе можа абысціся нават у 1225 рублёў.

Зрэшты, кантроль будзе не толькі ў лесе ці на дарогах, але інспектары могуць спыніць кожнага нават проста ў горадзе і пракантраляваць легальнасць набыцця дрэва. Таму нават на набытым у легальным месцы дрэва пры перавозцы трэба мець спецыяльныя дакументы, якія пацвярджаюць яго набыццё – у лясгасе, лясніцтве або на ёлачных кірмашах. Звычайна гэта квітанцыя з указаннем месца набыцця ялішкі і яе кошт.

Фота
Каляды па-беларуску. Фотагісторыя
2018.01.07 11:05

СК, belsat.eu

Стужка навінаў