Мінлясгас апраўдваецца за знішчэнне крыжоў каля Курапатаў


Міністэрства лясной гаспадаркі надалей заяўляе, што ведамства праводзіла планавае добраўпарадкаванне ляснога фонду ва ўрочышчы Курапаты. На думку чыноўнікаў знішчаныя крыжы былі ўсталяваныя незаконна.

Паводле прэсавай службы Мінлясгасу «Бараўлянскі спецлясгас» праводзіў у Курапатах планавыя працы. У прыватнасці знішчаныя незаконныя аб’екты і ўстаноўлена агароджа па мяжы ахоўнай зоны.

Аб’ектыў
У Курапатах экскаватары прайшліся па культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння
2019.04.05 23:26

На думку ведамства ўсе працы праводзіліся ў адпаведнасці з існым заканадаўствам і зʼяўляюцца працягам добраўпарадкавання гэтай тэрыторыі. Крыжы, ці незаконныя абʼекты, якія адзначаецца ў паведамленні прэсавай службы, не адлюстраваны ў пашпарце абʼекта і не маюць ніякага дачынення да «ушанавання памяці ахвяраў сталінскага тэрору».

«Пацвярджэннем таму зʼяўляюцца археалагічныя даследаванні, спасылку на якія ў сваім артыкуле «Рэаліі і міфы аб БССР: у БССР у гады рэпрэсіяў загінулі мільёны», апублікаванай у газеце «СБ. Беларусь сегодня », прыводзіць вядомы беларускі гісторык, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры і навуцы, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк», – адзначаецца ў паведамленні.

Такім чынам, заявы асобных актывістаў аб «абразе памяці» і гэтак далей, фактычна не маюць пад сабой гістарычнай падставы і, па сутнасці, наўмысна ўводзяць грамадскасць у зман, лічаць у ведамстве.

Аб’ектыў
Грамадскія актывісты хочуць прымусіць улады вярнуць крыжы ў Курапаты
2019.04.07 19:17

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь звяртае ўвагу грамадзянаў на неабходнасць выканання заканадаўства на тэрыторыі дзяржаўнага ляснога фонду.

ВІДЭА
«Мы паставім новыя крыжы ў свабоднай і незалежнай Беларусі!» Спецвыданне «Студыі Белсат»
2019.04.05 15:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў