Міністр замежных справаў Польшчы ў Курапатах: абодва нашыя народы былі ахвярамі адной імперыі


Вітальд Вашчыкоўскі, міністр замежных справаў Польшчы ў новаабраным урадзе, наведвае Беларусь. Раніцай ён усклаў вянкі да магілаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Такая наша гісторыя. Выязджаючы ў розных дэлегацыях, заўжды ў праграме есць месцы памяці. Не так даўно я меў аказію наведаць могілкі герояў Монтэ-Касіна. Тут, каля Менска, невядомыя героі, якіх не можам нават індэнтыфікаваць. У Курапатах загінула шмат народаў, сярод якіх шмат тысяч  палякаў. Мы ні ў чым не абвінавачваем беларусаў. Мы хочам разам шанаваць гэта месца. Калісьці абодва нашыя народы былі ахвярамі адной імперыі. Гэта пачатак майго візіту ў Менску – сказаў Вітальд Вашчыкоўскі

Урочышча Курапаты пад Менскам – адно са шматлікіх месцаў масавых расстрэлаў беларусаў органамі НКВД. З афіцыйным візітам у Курапатах у 1994 годзе быў таксама прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. Аляксандр Лукашэнка сімвал рэпрэсіяў не наведаў ніколі.

У двухдзённым плане візіту сустрэча з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Акрамя гэтага ў планах Вашчыкоўскага наведванне візавага цэнтру Польшчы, ускладанне кветак да помніка Элізы Ажэшкі ў Гродне, а ўвечары сустрэнецца з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў і апазіцыяй.

Шмат год паміж нашымі краінамі не было кантактаў на высокім узроўні. Мы будзем падымаць пытанні і гаспадарчыя, і культурныя, і шмат-шмат іншых, якія належыць паміж суседзямі ўрэгуляваць. – зазначыў Вітальд Вашчыкоўскі

Апошні раз афіцыйны прадстаўнік Польшчы, міністр замежных справаў Радаслаў Сікорскі, наведваў Беларусь у 2010 годзе.

Чытайце таксама >>> Міністр замежных справаў Польшчы выказаўся наконт акрэдытацыі «Белсату» ў Беларусі

ДР, belsat.eu

фота АМ, ХМ

Стужка навінаў