Міністр транспарту распавёў пра новыя ўмовы дарожнага збору і тэхагляду


Паводле новага праекту ўказа, дарожны збор у Беларусі прапаноўваецца адвязаць ад праходжання тэхагляду. Пра гэта заявіў міністр транспарту і камунікацыяў Аляксей Аўраменка, паведамляе «АНТ».

Паводле некаторых падлікаў, у Беларусі палова аўтаўласнікаў ігнаруюць тэхагляд. У выніку гэта стала праблемай бяспекі на дарогах. Міністр транспарту і камунікацыяў Аляксей Аўраменка распавёў пра праект дакументу, які можа змяніць сітуацыю.

«Праходжанняў тэхагляду стала значна меней. Няма пэўнай магчымасці выплаты ў растэрміноўку. Падрыхтаваны праект указу гэтыя пытанні вырашыць. Прадугледжаная магчымасць плаціць сумы за месяц, за тры месяцы. Гэта больш камфортныя ўмовы, безумоўна. Адвязка ад тэхагляду дапаможа павысіць бяспеку дарожнага руху. Кожны карыстальнік зможа аплаціць збор праз АРІП. Новы механізм дазваляе плаціць за канкрэтны месяц, у якім ездзіць чалавек. Калі ён не ездзіць, то аплочваць не трэба», – сказаў міністр транспарту і камунікацыяў Аляксей Аўраменка.

Аляксей Аўраменка дадаў, што кантраляваць аплату мяркуецца праз відэафіксаванне. Будзе весціся параўнанне базаў дадзеных і калі аўтаўласнік не аплочвае дарожны збор, то гэта будзе зафіксавана. Штрафы будуць налічвацца ў аўтаматычным рэжыме.

Аб’ектыў
Дзве траціны аўтамабіляў у Беларусі ездзіць без тэхагляду
2020.01.31 22:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў