Міністр Шуневіч не ведае, дзе скрадзеныя ў Дзень Волі дроны


Ігар Шуневіч. Фота tvr.by

Перад паседжаннем у Палаце прадстаўнікоў міністр унутраных справаў заявіў журналістам, што не ведае пра лёс коптэраў, якія адразу некалькі рэдакцый медыяў згубілі ў Дзень Волі.

«Гэта мог быць тэхнічны промах аператара, мог быць збой у працы кіраўнікоў сістэм, а маглі ўгнаць – не выключаю нічога, разбіраемся», – сказаў ён.

Нагадаем, падчас канцэрту 25 сакавіка на пляцоўцы каля Опернага тэатра зніклі дроны – яны былі прызначаныя для здымак падзеі. Сярод іх – прылада, якую арандаваў «Белсат».

Калі індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Глушцоў звярнуўся ў міліцыю, каб заявіць аб крадзяжы дрона, праваахоўнікі сказалі: «Ну вы ж самі разумееце, куды паляцеў дрон» і дадалі, што вырашэнне пытання – «не ў іхнай кампетэнцыі».

Чытайце падрабязна пра тое, як сагналі дроны на Дзень Волі:

«У міліцыі мне сказалі: ну вы ж самі ўсе разумееце». Хто скраў дроны на «Свяце незалежнасці»?

КА, belsat.eu, паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары