Міністр працы і сацыяльнай абароны пра сярэдні заробак у 500 USD: Але нехта пры гэтым мае 300 рублёў


Падчас наўпроставай тэлефоннай лініі міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч заявіла, што задача дасягнення сярэдняга заробку ў 500 долараў прадугледжвае захаванне дыферэнцыяцыі.

«Пытанне правільна ставіць так: заробкі трэба зарабіць, у любой галіны – прамысловасць, сельская гаспадарка, гандаль і гэтак далей, – цытуе Касцевіч БелТА. – І мы павінны разумець, што ў залежнасці ад фінансавага стану прадпрыемства або галіны ў кожнага канкрэтнага чалавека заробак будзе розны. Задача стаіць аб сярэднім заробку па краіне ў 1000 рублёў у снежні. І гэта для пачатку. Але будзе дыферэнцыяцыя ў разрэзе галінаў і абласцей».

Міністр адзначыла, што горад Менск, да прыкладу, ужо мае сярэдні ўзровень заробку ў 1151 рублёў (на кастрычнік гэтага года).

«Але мы ж разумеем, што хтосьці пры гэтым мае зарплату ў Br300, а хтосьці Br4 тыс»., – склала Ірына Касцевіч.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў