Адным з гасцей на адкрыцці новай бургернай расейскага рэпера Цімаці ў Менску стаў міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей.
Установа адкрываецца ў гандлёвым цэнтры «Dana Mall». Наведнікам раздаюць дармавыя бургеры.
Перад цэнтрам агарадзілі пляцоўку для гледачоў шоу-праграмы, куды ахвотных пускалі праз міліцэйскія рамкі.
На разагрэве выступаюць гурт «Арыгамі», спявак Арсі ды іншыя.
Паводле ацэнкі карэспандэнта «Белсату», на адкрыццё прыйшло каля 3 тысяч чалавек.
МГ belsat.eu