Кіраўнік МУС: Ацэньваць міліцыянтаў будуць па балах


Міністр унутраных справаў Юрый Караеў агучыў, што цяпер у ведамстве вядзецца праца, накіраваная на змену крытэраў якасці супрацоўнікаў ведамства. Міліцыянты не заўсёды памятаюць, што за кожнай справай стаіць асоба, яго лес, яго правы, таму прыйшоў час карэкціровак і новаўвядзенняў, агучыў Юрый Караеў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

Паводле міністра, адразу ж змяніць сітуацыю немагчыма. Цяпер праца міліцыянтаў ацэньваецца згодна раскрыццю злачынстваў у адсотках. Адысці ад гэтага адначасова немагчыма, лічыць міністр.

Юры Караеў.
Фота: Анжаліка Васілеўская, TUT.BY

«Кожная праца павінна неяк ацэньвацца, бо псіхалогія людзей такая, што яны перастануць нешта рабіць, імкнуцца да нечага. Таму нейкі паказнік, нейкі крытэр павінен быць. Напрыклад, супрацоўнікі наркакантролю, ГУБАЗ прапаноўваюць пераход на бальную сістэму. Падчас якой будзе ацэньвацца не колькасць дробных парушэнняў, і такім чынам набралі шмат эпізодаў, а сапраўды па буйных справах, дзе нанесена значная шкода, дзе бачная значная карупцыя», – сказаў міністр унутраных справаў Юрый Караеў.

Міністр заклікае не ганяцца за кожнай драбязой, а займацца менавіта тымі справамі, дзе існуюць сапраўды свядомыя махінацыі ў розных сферах.

Hавiны
Караеў адмяніў правяранне міліцыянтаў на паліграфе
2019.09.06 09:02

«У наркагандлі трэба займацца буйнымі пастаўкамі і каналамі, каб не ганяліся за дробнымі спажыўцамі. Напрыклад, калі схапілі двух падлеткаў – то робяць ім ужо групавое злачынства. А часам нават намагаюцца ім навязаць размеркаванне роляў, каб была арганізаваная група. Трэба рэальна на ўсё глядзець і не рабіць людзям горш, а наадварот», – адзначыў міністр.

Hавiны
Генпракурор распавёў, як міліцыя фальсіфікуе справы з наркотыкамі
2019.08.28 13:45

Пасля таго, як ноўвядзенні будуць прынятыя, то высокія балы атрымаюць міліцыянты, якія раскрываюць сур’ёзныя злачынствы, а не за вялікую колькасць дробных правапарушэнняў.

Істотнай зменай, якую ўвёў новы кіраўнік МУС стала адмена абавязковага праходжання супрацоўнікамі ведамства, дэтэктара хлусні.

СК belsat.eu

Стужка навінаў