Міністр інфармацыі: стварэнне цалкам беларускамоўнага тэлеканалу будзе абмяркоўвацца


Аляксандр Карлюкевіч

Пра гэта кіраўнік Міністэрства інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч заявіў, адказваючы на пытанне дэпутата Алены Анісім падчас супольнага паседжання двух палатаў Нацыянальнага сходу.

«Мяркую, што гэта досыць цікавая праца і трэба працягнуць далей яе абмеркаванне. Адносна прысутнасці беларускай мовы на тэлеканалах нашай краіны, мне здаецца, што прастора пашырылася істотна, і яна будзе яшчэ надалей пашырацца, калі да грамадскасць будзе да гэтага падрыхтаваная», – цытуе адказ Карлюкевіча belta.by.

У верасні Алена Анісім паведаміла, што айчынныя аператары кабельнага тэлебачання зацікаўленыя ў стварэнні беларускамоўнага тэлеканалу. Паводле яе, тэлеканал не ствараецца як канкурэнт «Белсату» (адзіны незалежны беларускамоўны тэлеканал), а дзеля пашырэння «беларускай прасторы».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў