Міністр інфармацыі пагражаў пазбавіць радыё «Свабода» акрэдытацыі за асвятленне выбараў


Выканаўца абавязкаў прэзідэнта «Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода» Дэйзі Сындэлар выступіла з адмысловай заявай наконт затрымання ў Менску журналістаў Беларускай службы «Свабоды».

«Міліцыя ставілася да нашых журналістаў як да злачынцаў, затрымлівала іх, калі яны паведамлялі ў жывым эфіры пра падзеі, звязаныя з выбарамі. Гэта адбывалася ў той час, калі міністр інфармацыі пагражаў кіраўніку бюро радыё пазбавіць яго акрэдытацыі праз тое, як беларуская служба асвятляе падзеі», – гаворыцца ў заяве, піша радыё «Радыё Свабода».

Дэйзі Сындэлар асудзіла такія дзеянні, назваўшы іх наўпроставымі нападамі на незалежную прэсу і права грамадзянаў Беларусі атрымліваць інфармацыю пра важныя падзеі ў іх краіне.

Hавiны
Па ўсёй Беларусі затрымлівалі ўдзельнікаў «жывых ланцугоў» і журналістаў
2020.06.19 21:41

19 чэрвеня падчас стрыму з акцыі каля «Белдзяржфілармоніі» ў Менску міліцыянты затрымалі сярод іншых карэспандэнтку «Радыё Свабода» Аляксандру Дынько і аператара Андрэя Рабчыка. Каля 22:00 Дынько і Рабчыка адпусцілі – агулам яны правялі ў пастарунку каля 2 гадзінаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў