Міністр Хрэнін і ваенная таямніца рэжыму

А вы ведаеце, ён мяне супакоіў.

Выступленні міністра абароны Рэспублікі Беларусь Віктара Хрэніна, якія з’явіліся ў Інтэрнэце, перад кіраўнікамі структурных падраздзяленняў яго ведамства на кагосьці магло зрабіць сумнае ўражанне. А мяне яно амаль узрадавала. Ці, ва ўсякім выпадку, супакоіла.

Магу растлумачыць, чаму так.

Перш за ўсё, да гэтага часу беларуская армія не ўдзельнічала ў працэсе здушэння мірных пратэстаў. Не было такой неабходнасці. Спраўляліся тантон-макуты Юрыя Караева. Цяпер сітуацыя ўвачавідкі змянілася. Не маю права думаць, што ў самога «чорнага генерала» раптам прачнулася сумленне. Але нешта відавочна здарылася. Можа быць, за тры дні ў семʼях або казармах амапаўцы паспелі прыйсці ў сябе і абдумаць тое, што здарылася. Можа, у іх назапасілася стомленасць. Увогуле, у вярхах відавочна пачалі абмяркоўваць пытанні ўжывання арміі.

На Архэсціна людзі спрабуюць даведацца, дзе іх затрыманыя сваякі і сябры. Менск, Беларусь. 12 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / Belsat.eu

Па часе сустрэча Хрэніна з генералітэтам рушыла ўслед практычна неадкладна (на наступны дзень) пасля таго, як з Расеі прыйшло паведамленне аб гатовасці дапамагчы войскам толькі ў выпадку відавочнага ўмяшання Захаду ва ўнутраныя беларускія справы. Гэта значыць, Уладзімір Пуцін паказаў кукіш свайму заклятаму саюзніку. Пагодзімся з тым, што гэта – самая прыемная навіна за апошнія дні для ўсіх нас, уключаючы асобу, якая ўсё яшчэ займае галоўны кабінет у Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Інтэрвенцыі, мяркуючы па ўсім, не будзе. У лепшым выпадку, дашлюць штрэйкбрэхераў – і тое не ў салігорскія шахты, а на тэлебачанне.

Нарэшце, трэцяе. Працытую словы ўсё яшчэ міністра абароны (Хрэніна – але тут ужо, як гаворыцца, які ёсць) па сайту «Нашай Нівы»:

– Тыя людзі, якія сыходзяць ад нас, іх няшмат. Перафарбаваліся хутка, пачынаюць нас брудам паліваць. Тыя паліттэхнолагі, што пішуць тэксты Ціханоўскай, ставяць пытанне: армія, вы з народам ці будзеце вы страляць супраць народа? Нас заклікаюць, у тым ліку і Ціханоўская, якая кажа: не выконвайце злачынныя загады. Гэтая жанчына нас заклікае да здрады, парушэння закона – не выконваць загады. Злачынны ён, не злачынны… – мы людзі ваенныя. Дзяржаўная сістэма не разваленая, працуе, прэзідэнт выбраны.

Ну, наконт не разваленай дзяржаўнай сістэмы і абранага прэзідэнта (дарэчы, генерал прадбачліва ў гэты момант не называе яго імя) – гэта, як гаворыцца, на густ і колер таварыша няма. А вось увесь пасаж вакол паліттэхнолагаў спадарыні Ціханоўскай – гэта вельмі цікава.

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін: «Злачынны загад ці не злачынны… мы людзі ваенныя».
Фота: mil.by

Гэта я з нагоды тэзіса аб «злачынных загадах». Міністр Хрэнін кажа – «злачынны ён, не злачынны… – мы людзі ваенныя».

Лепш бы Хрэнін быў палітработнікам. Тады б ён, па меншай меры, дакладна ведаў, чым скончылася Другая сусветная вайна. А скончылася яна двума трыбуналамі – у Нюрнбэргу для Германіі і ў Токіа для Японіі. І ў абодвух выпадках, акрамя палітычных кіраўнікоў і буйных дзяржаўных дзеячаў, там вешалі вайскоўцаў. Тых самых, хто аддаваў і – увага!!! – выконваў злачынныя загады. Генералаў вешалі.

Прысяга салдата Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Фота з архіву Belsat.eu

З часоў Нюрнбэргу ніводзін афіцэр, які транслюе салдатам злачынны загад (гэта значыць, загад супярэчыць міжнародным абавязальніцтвам краіны, у прыватнасці, прадугледжвае неўжыванне арміі для вырашэння ўнутрыпалітычных канфліктаў і супраць мірнага насельніцтва), не можа апраўдвацца тым, што ён – усяго толькі выканаўца. Трансляванне заведама злачыннага загаду пераўтварае яго самога ў ваеннага злачынцу. Гэта значыць, у выпадку з Беларуссю, вешаць яго дакладна не будуць, але да пажыццёвага можна лёгка даскакацца.

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская ідзе галасаваць.
Фота: «Белсат»

Але і гэта, сябры мае, не самае цікавае. Самае цікавае – тое, што, падобна, звароты спадарыні Ціханоўскай усё ж абмяркоўваюцца ў вышэйшых вайсковых колах. І словы пра «злачынны загад» азначаюць, што ступень злачыннасці магчымага загаду, які зыходзіць ад усё яшчэ галоўнакамандуючага, некаторымі генераламі і афіцэрамі, як мінімум, усведамляецца. Нават калі яны не запярэчылі міністру Хрэніну.

За плотам БТ стаяць вайскоўцы з аўтаматамі.
Фота: Belsat.eu

Пагадзіцеся: цалкам заспакаяльныя высновы. Гэта значыць, зразумела, не толькі супакойваюць, але і мабілізуюць процілеглы бок канфлікту. Таму што калі словы міністра зводзяцца да формулы «Братцы, нам бы дзень прастаяць, ды ноч пратрымацца», то і ў апанентаў рэжыму з’яўляецца стымул пратрымацца, як мінімум, у два разы даўжэй. Няма ніякай ваеннай таямніцы. Прайграе той, у каго нервы здадуць першымі.

Мяркуючы па істэрычнай спробе міністра схавацца за загад, якім бы ён ні быў, у яго нервы ўжо здалі.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў