Міністр фінансаў: Страты бюджэту-2020 складуць Br 1,9 млрд. Вінаватая не толькі Расея


29 лістапада міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч агучыў непрыемны прагноз на 2020 год. Мінфін ацаніў страты беларускага бюджэту-2020 праз пагаршэнне вонкавых умоў і расейскага падатковага манеўру ў Br 1,9 млрд.

«Ёсць цэлы шэраг негатыўных фактараў, звязаных не толькі з РФ і нашымі ўзаемаадносінамі ў нафтагазавай галіне, але яшчэ і з актуальным станам вонкавых рынкаў, цэнамі на базавыя прадукты, якімі гандлюе Беларусь», – цытуе міністра фінансаў belta.by.

Міністр не стаў рабіць доўгатэрміновых прагнозаў адносна ўплыву падатковага манеўру, патлумачыўшы, што перамовы з расейскімі калегамі працягваюцца.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў