Міністр фінансаў РФ: Беларусь амаль нічога не атрымае з крэдыту ЕФСР


Антон Сілуанаў.
Фота: twitter.com/ru_minfin

Міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў у эфіры праграмы «Масква. Крэмль. Пуцін» на тэлеканале «Россия 1» раскрыў падрабязнасці крэдытаў, якія атрымае Беларусь. Фрагмент інтэрв’ю апублікаваны ў Twitter-акаўнце «Вестей».

https://twitter.com/vesti_news/status/1307648701079465984

Паводле Сілуанава, большая частка крэдыту пойдзе на пагашэнне доўгу перад дзяржкарпарацыяй «Газпром».

«Запазычанасць перад «Газпромам» складае крыху менш за $ 330 млн, і абʼём крэдыту, які мы абмяркоўваем, з Еўразійскага фонду, складае $ 500 млн. Поўны разлік перад нашай газавай кампаніяй», – адзначыў міністр.

Ён падкрэсліў, што выдача Беларусі крэдыту ў $ 1,5 млрд выгадная для Расеі, бо такія дзеянні падтрымліваюць эканоміку абедзвюх краін, забяспечваючы разлікі беларускіх кампаніяў перад расейскімі пастаўшчыкамі.

Hавiны
Спальваць ЗВР доўга не атрымаецца. Куды пойдзе расейскі крэдыт?
2020.09.16 22:33

14 верасня ў Сочы Аляксандр Лукашэнка дамовіўся з Уладзімірам Пуціным пра вылучэнне Беларусі чарговага крэдыту ў памеры $ 1,5 млрд. Расея плануе даць Беларусі крэдыт у $ 500 млн сёлета і яшчэ адзін такі ж крэдыт у 2021 годзе. Акрамя гэтага Расея ініцыюе вылучэнне Беларусі валютнага крэдыту на $ 500 млн праз Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) у бягучым годзе.

Такім чынам, да канца 2020 года Беларусь атрымае толькі $ 1 млрд, а яшчэ $ 500 млн – у наступным годзе. Крэдыт ад ЕФСР будзе намінаваны ў доларах, а сродкі ад Расеі паступяць у рублях.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў