Міністр фінансаў назваў сярэдні заробак бюджэтнікаў у 2020 годзе


Сярэдні заробак у бюджэтным сектары ў 2020 годзе павінен перавысіць Br 920, паведаміў журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

«Мы разлічваем, што сярэднямесячнае павелічэнне заробку складзе каля Br 80 у разліку на аднаго бюджэтніка ў параўнанні з сёлетнім сярэднім заробкам. У цэлым жа сярэдні заробак бюджэтніка ў наступным годзе перавысіць Br 920», – цытуе Максіма Ермаловіча дзяржаўнае агенцтва belta.by.

Паводле міністра, «апераджальнымі тэмпамі» плануецца павышаць заробак у ахове здароўя, а таксама ёсць планы па павышэнню заробкаў у сферы адукацыі.

Hавiны
Улады абяцаюць паскораны рост заробкаў бюджэтнікаў у 2020 годзе
2019.12.02 06:30

 

29 лістапада міністр фінансаў Беларусі агучыў непрыемны прагноз на 2020 год. Мінфін ацаніў страты беларускага бюджэту-2020 праз пагаршэнне вонкавых умоў і расейскага падатковага манеўру ў Br 1,9 млрд.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў