Міністр энергетыкі Літвы: Палітычны шантаж стаў немагчымы. Мы атрымалі электрычную незалежнасць ад Расеі


Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрвю «Белсату» паведаміў Рокас Масюліс пасля ўрачыстай цырымоніі запуску адзінай электрасеткі, што злучыла Швецыю, Літву і Польшчу.

Як зменіць эканамічную і палітычную сітуацыю электрычны мост паміж Польшчай, Літвой і Швецыяй?

– У Літве мы пабудавалі некалькі энергетычных праектаў, каб атрымаць сваю незалежнасць… Мы атрымліваем незалежнасць ад Расеі.

Ці патаннее электраэнергія для прадпрыемстваў?

– Для буйных прадпрыемстваў дзесьці да 12 %.

То бок Літва будзе спажываць электрычнасць ужо не з Расеі, а выключна праз гэтую новую еўрапейскую электрычную сетку?

– Цяпер усё будзе залежаць ад рынку. На літоўскай біржы будзе фармавацца кошт. Але палітычны шантаж ужо немагчымы, бо ў нас ёсць іншы варыянт.

Працяг у відэаматэрыяле![/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=I3W5eQcKndI&feature=youtu.be”][vc_column_text]belsat.eu

Стужка навінаў