Міністр эканомікі Чылі папрасіў прабачэння за рэакцыю на секс-ляльку падчас каляднай вячэры


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”409107″ img_size=”large”][vc_column_text]Міністру эканомікі Чылі Луісу Фэліпэ Сэспэдэсу давялося апраўдвацца за надзіманую секс-ляльку, якую ён атрымаў у якасці падарунку ад асацыяцыі вытворцаў і экспарцёраў краіны «Asexma».

Падчас традыцыйнай каляднага вячэры, арганізаванай асацыяцыяй 13 снежня, яе кіраўнік Раберта Фантучы падарыў міністру ляльку з надпісам: «Каб стымуляваць эканоміку».

На фотаздымках з мерапрыемства міністр з падарункам у руках і з шырокай усмешкай на твары. Імаверна, што радасць чыноўніка абурыла прэзідэнта краіны Мішэль Бачэлета, піша bbc.com.

«Да таго, што адбылося на вячэры «Asexma», нельга ставіцца памяркоўна, – напісала кіраўніца Чылі ў сваім «Twitterʼы». – Барацьба за павагу да жанчын была ў цэнтры намаганняў дзвюх маіх урадаў».

Да абурэння прэзідэнта далучыліся шматлікія чылійцы. У выніку 14 снежня міністр публічна папрасіў прабачэння за рэакцыю на падарунак.

«Мяне заспелі знянацку, і мая рэакцыя была непрымальнай», – сказаў ён.

Фота: «Reuters»

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў