Міністр эканомікі: Беларусь да канца 2020 году выйдзе з рэцэсіі


Аляксандр Чарвякоў не выключае і росту ВУП, перадае «Интерфакс».

Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў мяркуе, што да канца 2020 году Беларусь выйдзе з рэцэсіі. Аднаўленне эканамічнага росту мусіць адбыцца ў другой палове году, а напрыканцы будзе нават нулявы рост ВУП.

«Ключавыя пазіцыі, на якія мы зрабілі акцэнт, даюць свае вынікі. Рэзервы яшчэ ёсць і, я думаю, што мы выйдзем на нулявы прырост па выніках году на мінімум», – сказаў Чарвякоў журналістам у пятніцу 17 ліпеня.

Галоўнымі вынікамі для прамысловасці першай паловы году ён назваў аднаўленне перапрацоўкі нафты і новыя кантракты на пастаўку калійных угнаенняў у Індыю і Кітай.

Аб’ектыў
Перадвыбарчы аванс
2020.06.26 23:47

Магчыма эканоміка Беларусі здолее паказаць і рост. Міністр зазначыў, што рабіць высновы можна будзе толькі ў верасні.

Міністэрства эканомікі ўжо пачало працу над макрапрагнозам на наступны год. Туды закладаецца станоўчы прагноз, але для росту эканомікі мусяць быць рэсурсы.

Аднак прагнозы міжнародных арганізацыяў не такія светлыя. Напрыклад Сусветны банк прагназуе беларускай эканоміцы самы моцны спад за апошнія 25 гадоў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў