Міністр часоў Януковіча заявіла пра спробу скінуць Зяленскага


Былы міністр юстыцыі Украіны часоў кіравання Віктара Януковіча Алена Лукаш заявіла ў эфіры тэлеканалу «112.UA» пра спробы зрынуць прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Hавiны
Палітолаг: «Формула Штайнмаера» выбухованебяспечная для Украіны
2019.10.02 11:51

Лукаш адзначыла, што ў якасці падставы для скідвання Зяленскага «некаторыя палітычныя сілы» будуць спрабаваць выкарыстаць развядзенне сілаў на Данбасе.

«Цяпер будуць гайдаць, хістаць», – заявіла яна.

Hавiны
Пратэстоўцы на Майдане «не выключаюць больш жорсткіх сцэнароў»
2019.10.06 18:52

Паводле слоў, у краіне «сацыяльная сітуацыя не палепшылася, эканамічная – пагоршылася, палітычная ператварылася ў чараду пастаянных скандалаў», «але ўсё роўна стала адносна лягчэй».

1 кастрычніка стала вядома, што ўкраінскія ўлады папярэдне пагадзіліся з прапановай былога міністра замежных справаў Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера, якая прадугледжвае, што на часова акупаваных тэрыторыях пад кантролем і пры садзейнічанні АБСЕ адбудуцца мясцовыя выбары.

Hавiны
Раман Бяссмертны: узгадненне «формулы Штайнмаера» – вельмі сур’ёзнае злачынства
2019.10.02 14:55

Калі АБСЕ пацвердзіць, што выбары адпавядалі міжнародным стандартам, то ўступіць у сілу заканадаўства аб «адмысловым статусе» гэтых тэрыторый.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў