Міністр будаўніцтва ўцёк ад праціўнікаў акумулятарнага заводу


Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны не пажадаў сустрэцца з пратэстоўцамі, каб абмеркаваць патэнцыйна небяспечную вытворчасць.

Як распавялі belsat.eu відавочцы, у Анатоля Чорнага была запланаваная сустрэча ў катэджным пасёлку Сцімава пад Берасця, які знаходзіцца непадалёк будоўлі акумулятарнага заводу.

Там міністра сустрэлі мясцовыя жыхары з расцяжкай «Берасцейскі супраць свінцу» і жоўтымі балонікамі, якія сталі сімвалам пратэсту. Праціўнікі заводу хацелі абмеркаваць з Чорным будоўлю патэнцыйна небяспечнага вытворчасці. Аднак аўта, у якім знаходзіўся міністр, рэзка развярнулася і пакінула населены пункт.

Кампанія «iPower» распачала будаўніцтва акумулятарнага заводу напрыканцы 2017 года. Падрадчыкам выступае кітайскай карпарацыя. Афіцыйная экалагічная экспертыза сцвярджае, што ўздзеянне прадпрыемства на навакольнае асяроддзе будзе нязначным, але мясцовыя жыхары не давяраюць гэтым звесткам. Берасцейцы сабралі больш за 37 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва і накіравалі іх у Адміністрацыю прэзідэнта. Гэта не прынесла плёну, як і шматлікія пратэсты.

СА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары