Міністр аховы здароўя распавёў Лукашэнку, як Беларусь будзе змагацца з каронавірусам


Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік па тэлефоне распавёў Аляксандру Лукашэнку, як Беларусь узаемадзейнічае з Кітаем у барацьбе з распаўсюджваннем каронавірусу. Таксама чыноўнік распавёў, што робіцца дзеля мінімізацыі пагрозы завозу і распаўсюду інфекцыі, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

Уладзімір Каранік распавёў кіраўніку краіны, што з 30 студзеня санітарна-эпідэміялагічная служба, хуткая медычная дапамога, а таксама ўсе арганізацыі аховы здароўя пераведзеныя ў рэжым павышанай гатовасці. Створаныя неабходныя рэзервы лекаў, сродкаў індывідуальнай абароны.

У Беларусі на гэты момант не выяўлена інфікаваных новым каронавірусам.

Новы каронавірус зарэгістраваны ў грамадзянаў шэрагу краінаў. Медыкі выявілі ў свеце 45 204 выпадкі інфікавання. 1117 асобаў памерлі. Ачунялі і выпісалі са шпіталёў 5115 пацыентаў, адначаецца на рэсурсе gisanddata.

Hавiны
Ад каронавіруса памерлі больш за тысячу чалавек
2020.02.11 07:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў