Выступаючы перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, міністр аховы здароўя Беларусі паведаміў, што пік эпідэміі COVID-19 у Беларусі прагназуецца на канец красавіка – пачатак траўня. Пра гэта піша БелТА.
Паводле Уладзіміра Караніка, цяпер перад медыкамі Беларусі стаіць задача не дапусціць лавінападобнага росту захворвання COVID-19. Пік захворвання чакаецца ў канцы красавіка – пачатку траўня.
«Сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі застаецца кантраляванай. Дзесьці яна больш напружаная, дзесьці менш», –адзначыў міністр.
Каранік таксама паведаміў, што з нагоды каранціну ў школах адзінага меркавання няма, таму, што бацькам часцяком проста няма куды падзець дзяцей. «Паводле апытанняў, 40% бацькоў просяць не працягваць канікулы», – адзначыў ён.
ІІ belsat.eu