Міністр аховы здароўя і лекары адказваюць на пытанні пра COVID-19. Стрым


Міністэрства аховы здароўя працягвае онлайн-камунікацыю з беларусамі – і ладзіць стрым. 8 красавіка ў Нацыянальным прэс-цэнтры сабраліся міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, галоўны лекар 1-й гарадской клінічнай больніцы Менскк Дзмітрый Шаўцоў і галоўны лекар 6-й гарадской бальніцы Ігар Юркевіч.

«Белсат» сочыць за трансляцыяй і збірае галоўныя тэзісы, якія агучваюць лекары.

Адказнасці за ігнараванне каранціну пакуль няма, але многія не слухаюцца медыкаў. Таму разглядаецца магчымасць увядзення адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў каранціну, распавёў Уладзімір Каранік.

Звычайнае запалення лёгкіх пачынаецца востра. Хворы адчувае боль. А пры каронавірусе пачынаецца паступова. Хворы мае кашаль, моцны кашаль і потым інтаксікацыя. 5 % інфікаваных знаходзяцца ў цяжкім стане. Напрыканцы назіраецца паражэнне лёгачнай тканіны, распавёў галоўны лекар 6-ай гарадской клінічнай больніцы Менску Ігар Юркевіч.

Сёлета колькасць захворвання на запалення лёгкіх падобная да той, што была і летась. І толькі ў Віцебску паказнікі вышэй. У краіне 254 асобы памерлі ад запалення лёгкіх сёлета.

Адной з адметнасцяў захворвання на COVID-19 з’яўляецца раптоўнае знікненне адчування пахаў, адзначаюць лекары. Гэтым захворванне адрозніваецца ад іншых хваробаў.

«У існай сітуацыі варта павысіць сацыяльную адказнасць адзін перад адным. Вадзіць дзяцей у дашкольныя ўстановы нельга. Ёсць магчымасць самаізалявацца. Кожны наймальнік не будзе ствараць перашкодаў для самаізаляцыі», – адзначыў галоўны лекар 6-ай гарадской клінічнай больніцы Менску Ігар Юркевіч.

Бескантрольнае ўжыванне лекаў можа нанесці шкоды яшчэ болей, чым каронавірус, папярэджвае міністр аховы здароўя.

«У бліжэйшы час у аптэках з’явяцца маскі. Цяпер назіраецца ажыятажны попыт. 750 тысячаў масак прадалі падчас пандэміі ў 2009 годзе. Цяпер такая колькасць прадаецца кожны дзень. Экспарт масак забаронены. Але захавана лёгкая прамысловасць, якая выйдзе на мільён масак на тыдзень», – распавёў Уладзімір Каранік.

Маску варта выкарыстоўваць або лекарам, або пацыентам ці грамадзянам, якія хворыя. Усё насельніцтва не мусіць насіць на твары маску, нагадваюць беларускія лекары са спасылкаю на Сусветную арганізацыю здароўя. Варта памятаць і пра правільнае апрананне масак.

«Пры звычайным дыханні вірус не перадаецца на больш чым паўтары-два метры. Пры кашлі адлегласць вырастае. Што тычыцца перадачы з кватэры ў кватэру – то тут ідуць пакуль спрэчкі. Але вірус вялікі і не вельмі лятучы. Уверх ён не паляціць, але ўніз – можа», – распавёў міністр аховы здароўя, адказваючы на пытанне пра перадачу вірусу ў кватэрах.

Медыкам неабходна ад шасці да 24 гадзінаў на тое, каб атрымаць рэзультат тэсту на каронавірус.

Hавiны
У Беларусі колькасць інфікаваных каронавірусам перавысіла тысячу чалавек
2020.04.08 11:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў