Міністр аховы здароўя Беларусі развеяў міфы пра каронавірус


Кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя ў эфіры тэлеканалу АНТ распавёў пра два галоўныя міфы, звязаныя з каронавірусам.

Як паведаміў Уладзімір Каранік, першы міф кажа пра тое, што супраць каронавіруса не фармуецца імунітэт, у выніку чаго можна хварэць гэтай хваробай шмат разоў. Але, паводле міністра, гэта не так.

Hавiны
Каронавірус выяўлены ў больш чым 100 краінах свету
2020.03.09 06:39

«Інфармацыя прайшла аб тым, што былі пацыенты, якія паўторна заразіліся гэтай інфекцыяй. Калі мы гутарылі з экспертамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, яны выказалі такі пункт гледжання, што першыя тэсты на выяўленне РНК віруса давалі досыць значны адсотак ілжывых вынікаў. На самай справе, гэта быў не каронавірус. Чалавек шчасна выпісваўся і вяртаўся да паўсядзённага жыцця, а пасля гэтага сапраўды захворваў на каронавірус, пасля чаго гэта трактавалася як паўторнае заражэнне», – сказаў Каранік.

Другі міф звязаны з тым, што каронавірус нібыта выклікае ўстойлівае паражэнне імунітэту, чым падобны да СНІДу.

Hавiны
Італьянцы ўцякаюць з гарадоў, дзе аб’явілі каранцін
2020.03.08 16:49

На думку міністра, такі міф узнік таму, што кітайскія медыкі спрабавалі выкарыстоўваць для лекавання прэпараты, якія ўжываюцца для лячэння ВІЧ і СНІДу. Гэта, лічыць ён, і спрычынілася да думкі, што каронавірус гэтак жа сама ўздзейнічае на арганізм.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў