Міністр адукацыі прапанаваў распрацаваць інтэрактыўную гульню пра Грунвальдскую бітву


Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў, што перад Нацыянальным інстытутам адукацыі пастаўлена задача распрацаваць новыя тэхналогіі навучання.

«Тут мы выходзім на сурʼёзны кантакт з айцішнікам з Парку высокіх тэхналогіяў. Мне б, напрыклад, як гісторыку, было б цікава, калі б у нас зʼявіўся кантэнт па ключавых гістарычных падзеях. Напрыклад, Грунвальдская бітва. Чаму б не зрабіць нейкую інтэрактыўную гульню, якую б можна было б у працэсе заняткаў разыграць? Як разгортвалася Грунвальдская бітва, як змагаліся войскі з абодвух бакоў, рыцары і войскі ВКЛ. Бо што такое паспяховы ўрок? Гэта калі розныя віды дзейнасці змяняюць адзін аднаго і ўвага дзіцяці пастаянна сканцэнтраваная на навучальным матэрыяле», – распавёў міністр.

Карпенка распавёў, што сёлета распачынаюцца цэнтралізаваныя закупы для школаў мульцібордаў вытворчасці «Гарызонту». Каля двух тысяч мульцібордаў плануецца паставіць у школы да канца 2020 года. «А наяўнасць гэтага прыстасавання павінна несці ў сабе і напаўненне», – дадаў ён.

Hавiны
Лукашэнка – настаўнікам: Стагнаць «ах, нам цяжка» не трэба
2019.08.26 14:43

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў