Міністр адукацыі прапанаваў абмежаваць доступ школьнікаў да мабільных тэлефонаў

У Беларусі ў навучальных установах маюць намер абмежаваць карыстанне мабільнымі тэлефонамі. Гэтую прапанову агучыў міністр адукацыі Ігар Карпенка, інфармуе БелТА.

25 лютага міністр сустракаўся з дэпутатамі пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы палаты прадстаўнікоў. Па словах Карпенкі, Мінадукацыі сумесна з МУС, Мінабароны, МНС распрацуе дакумент пра забеспячэнне бяспекі навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. Сярод іншага, там будзе ісці гаворка і пра «бяспеку паводзінаў у інтэрнэце».

Будзе зацверджаны пералік прадметаў i рэчываў, якія нельга будзе захоўваць і выкарыстоўваць навучэнцам. Плануюцца і іншыя меры бяспекі, адзначыў міністр адукацыі. Напрыклад, з’явіцца рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі.

Міністэрства адукацыі ўзялося за бяспеку ў школах пасля трагічнага здарэння ў Стоўбцах, дзе ў школе былі забітыя настаўніца і вучань. Тады Лукашэнка заявіў, што ў школах няма парадку і паабяцаў: за гэта адкажа міністр адукацыі, у выніку Карпенка атрымаў вымову.

Кіраўнік СК пра матыў нападу ў Стоўбцах: некаторыя адказы мы ўжо маем

СК, belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны