Міністр адукацыі пракаментаваў звальненне Ганны Севярынец за верш пра Колю Лукашэнку

«Як педагог і бацька я разумею, чаму дырэктар прыняў такое рашэнне», сказаў ён у каментары «Нашай ніве».

Міністр адукацыі Ігар Карпенка, каментуючы звальненне настаўніцы Ганны Севярынец з-за верш пра Колю Лукашэнку, стаў на бок адміністрацыі гімназіі.

«Працягненне ці непрацягненне кантракта з работнікам установы адукацыі адносіцца непасрэдна да кампетэнцыі наймальніка. Але, як чалавек, педагог і бацька, я разумею, чаму дырэктар прыняў такое рашэнне. Педагог не ў праве маніпуляваць дзецьмі, каб дагадзіць сваім палітычным поглядам: «Не чапайце дзяцей, кім бы ні былі іх бацькі, і як бы вы да іх не ставіліся», – заявіў Ігар Карпенка.

11 чэрвеня стала вядома, што настаўніцы Ганне Севярынец не працягнулі кантракт. Ад 17 жніўня яна не будзе працаваць у Смалявіцкай гімназіі.

https://www.facebook.com/hanna.sieviaryniec/posts/3126827184046932

У каментары для «Белсат» спадарыня Ганна адзначыла, што не плануе сыходзіць з адукацыі.

КТ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны