Міністр адукацыі пра датэрміновае галасаванне студэнтаў: Няма нічога дрэннага


Ігар Карпенка ў 2012-2016 гадах узначальваў Камуністычную партыю. Фота БелТА

Ігар Карпенка, які з 2016 года ўзначальвае Міністэрства адукацыі Беларусі, пракаментаваў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» заахвочванне студэнтаў да датэрміновага галасавання падчас выбараў.

«Выкладчык таксама мае пэўную грамадзянскую пазіцыю. І няма нічога дрэннага ў тым, калі выкладчык, дэкан ці рэктар студэнтам растлумачыць, якія падзеі адбываюцца, як яны адбываюцца, што для гэтага трэба», – заявіў міністр.

Разам з тым, паводле яго, заганяць студэнтаў на выбары нельга.

Hавiны
Міністр Карпенка пра IT-ўніверсітэт: Мы не можам пераўтвараць вышэйшую адукацыю ў сярэднюю
2019.12.21 17:11

Каментуючы загон школьнікаў на спартовыя падзеі, Ігар Карпенка адзначыў, што «не выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе тую спартыўную інфраструктуру, правядзенне тых высокіх мерапрыемстваў, якія праходзяць у нас, – турніраў, чэмпіянатаў, – гэта было б злачынства».

Кіраўнік Мінадукацыі таксама заявіў, што ад настаўнікаў не патрабуюць, каб яны прымушалі дзяцей уступаць у БРСМ.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў