Міністр адукацыі не выключае павышэння коштаў навучання ў ВНУ


Пра гэта Міхаіл Жураўкоў паведаміў падчас Рэспубліканскай універсітэцкай суботы ў Менску.

«Вядома, калісьці павышацца будзе (кошт навучання), бо ўсе тарыфы ў нас у краіне растуць. Вырасла і стаўка першага разраду, камунальныя паслугі выраслі. Гэта значны выдатак і ва ўніверсітэтах», – заявіў Міхаіл Жураўкоў.

За кошт навучання адказваюць рэктары ўніверсітэтаў. Кошт фармуецца зыходзячы з неабходных выдаткаў на падрыхтоўку спецыяліста, растлумачыў міністр. «Я ўважліва сачу за выдаткамі ўніверсітэтаў. І па прадстаўленых дадзеных, на жаль, цяпер па платным навучанні практычна ўсе ВНУ маюць адмоўную рэнтабельнасць», – адзначыў міністр.

«У бліжэйшы час, я думаю, кожны ўніверсітэт уважліва разгледзіць гэтае пытанне і прадставіць ужо новы кошт зыходзячы з таго, каб навучанне не было стратным», – сказаў Міхаіл Жураўкоў.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў