Міністр адукацыі анансаваў змены ў фармаце выпускных экзаменаў і ЦТ


Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка ў інтэрв’ю тэлеканалу СТБ заявіў, што змены адбудуцца на працягу 1-2 гадоў.

Па словах Карпенкі, галоўная праблема заключаецца ў тым, што форма школьных экзаменаў не адпавядае форме экзаменаў пры паступленнi ў ВНУ.

«Напэўна, мы павінны выйсці на нейкую форму, якая дазволіла бы збалансаваць патрэбы і школы, і навучэнца, і бацькоў. І вывесці зусім новы фармат», – кажа ён.

Гэтае пытанне мусіць быць вырашана на працягу 1-2 гадоў.

Карпенка адзначыў, што «за ЦТ нельга страціць асобу абітурыента», таму па некаторых спецыяльнасцях будуць уведзены «ўнутраныя ўступныя выпрабаванні». Таксама распрацоўваецца новая метадалогія адпаведнасці шкалы балаў на ЦТ – школьным адзнакам.

ІІ, belsat.eu, паводле СТБ

Стужка навінаў