У праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на тэлеканале ОНТ міністр абароны Андрэй Раўкоў заявіў, што неўзабаве адтэрміноўку ад службы ў войску можна будзе атрымаць толькі адзін раз.
«Адтэрміноўку для адукацыі ён мае права атрымаць толькі адзін раз. У 18 гадоў паступіў у ВНУ, атрымаў адтэрміноўку. Усё, ён адвучыўся там, і пасля вучобы ідзе служыць», – заявіў міністр абароны Беларусі.
Раней Андрэй Раўкоў паведаміў, што Мінабароны рэгулярна адсочвае настроі маладых людзей і праводзіць анкетаванне сярод тых, хто адслужыў. З апытанняў нібыта вынікае, што 84 % лічаць, што «войска дало ім толькі станоўчыя эмоцыі».
ЮВ, belsat.eu