Міністр абароны сустракаўся з сям'ёй загінулай падчас салюту на Дзень незалежнасці


Міністр абароны сустрэўся з роднымі загінулай падчас салюту на Дзень незалежнасці. Гутарка доўжылася каля гадзіны, паведамляе TUT.BY.

«У пачатку мінулага тыдня міністр абароны Андрэй Раўкоў сустрэўся і пагутарыў з дачкой і мужам Наталлі Мікалаеўны Максімчук, якая загінула 3 ліпеня», – распавяла Наталля Гаўрусік, афіцыйны прадстаўнік Мінабароны.

Пра што яны гутарылі, не паведамляецца.

Паводле інфармацыі ведамства, раніцой пасля трагедыі з сямʼёй загінулай сустрэўся памочнік міністра абароны.

«Уся дапамога, якая была неабходная, аказвалася імгненна», – паведамілі ў міністэрстве.

Крывавы салют

3 ліпеня падчас святочнага салюту на Дзень незалежнасці адбылося надзвычайнае здарэнне. Феерверачныя вырабы ўзарваліся. У выніку былі разбураныя салютныя ўстаноўкі, ад аскепкаў загінула 64-гадовая жанчына, яшчэ 10 чалавек пацярпелі. Акрамя таго, пашкоджаныя будынкі і збудаванні.

СК разглядае чатыры асноўныя версіі: пра няспраўнасць салютных установак, няспраўнасці феерверачных вырабаў, няправільнае зараджанне салютных установак, іх няправільнай эксплуатацыі. Затрыманыя па справе аб выбухах працаўнікі «Пиро-Росс» Максім Сапронаў і Канстанцін Дзянісаў утрымліваюцца ў СІЗА на Валадарскага.

Грамадства назвала гэты інцыдэнт «крывавы салют».

Hавiны
СК назваў чатыры галоўныя версіі крывавага салюту у Менску
2019.07.04 09:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў