Міністр абароны: Беларусь ніколі не будзе ўцягнутая ў чужыя войны


Андрэй Раўкоў адзначыў, што сёння самае галоўнае пытанне для сусветнай супольнасці – як захаваць мір на планеце, і галоўнае права чалавека – права на жыццё.

Заяву аб тым, што Беларусь ніколі не будзе ўцягнутая ў чужыя вайсковыя канфлікты, міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў зрабіў падчас сённяшняй цырымоніі прыняцця вайсковай прысягі 72-га гвардзейскага абʼяднанага вучэбнага цэнтру падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых вайсковых спецыялістаў.

Паводле кіраўніка абароннага ведамства, «Беларусь ніколі не будзе ўцягнутая ў чужыя войны і канфлікты і заўсёды будзе абароненая ад любых замахаў. Каб падтрымаць мір і бяспеку, праводзіцца шматвектарная, міралюбная замежная палітыка, працягваецца развіццё Узброеных Сілаў, якія застаюцца найважнейшым фактарам стрымлівання ад спробаў размовы з нашай краінай з пазіцыяў сілы».

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў