Міністэрства юстыцыі Эстоніі назвала памер стратаў у выніку «савецкай акупацыі»


Паводле падлікаў эстонскага Міністэрства юстыцыі, знаходжанне Эстоніі ў складзе СССР прывяло да стратаў у памеры € 1,2 млрд.

Кіраўнік адмысловай камісіі, якая займалася падлікамі, гісторык Тоомас Хіё мяркуе, што Эстонія не можа адмовіцца ад патрабаванняў кампенсацыі, бо гэта будзе азначаць прызнанне добраахвотнага далучэння да СССР.

У справаздачы камісіі адзначаецца, што ахвярамі сталінскіх рэпрэсіяў сталі 49 500 эстонцаў, 24 100 чалавек загінулі падчас Другой сусветнай вайны, 139 400 чалавек вымушаныя былі з’ехаць з Эстоніі. Эстонія страціла Пячэрскі раён і тэрыторыі за Нарвай. Паводле аўтараў справаздачы, чалавечыя страты па сваёй прыродзе можна лічыць генацыдам.

http://belsat.eu/news/latviya-i-estoniya-ab-yadnalisya-u-sprave-spagnannya-groshaj-za-savetskuyu-akupatsyyu/

Расейскае МЗС называе прэтэнзіі краінаў Балтыі неабгрунтаванымі і не пагаджаецца з фармулёўкаю «акупацыя». Сумы прэтэнзіяў МЗС РФ называе «псеўданавуковымі і палітычна ангажаванымі калькуляцыямі».

ЮВ, belsat.eu, паводле rus.err.ee

Стужка навінаў