Міністэрства юстыцыі рэкамендуе дыстанцыйныя формы зваротаў да натарыусаў


На сайце Міністэрства юстыцыі апублікаваныя рэкамендацыі наконт зручных формаў дыстанцыйнага звароту да натарыусаў.

Міністэрства юстыцыі паведамляе, што грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асобаў могуць запісацца на прыём да натарыуса па тэлефоне або онлайн праз сайт Беларускай натарыяльнай палаты (БНП). Актуальныя нумары тэлефонаў натарыяльных кантор, а таксама сэрвіс онлайн запісу на прыём размешчаны на сайце БНП у раздзеле «Знайсці натарыуса».

Для атрымання кансультацыі натарыуса Мінюст рэкамендуе скарыстацца сэрвісам «Пытанне натарыусу» на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.

«Гэты сэрвіс не зʼяўляецца онлайн кансультацыяй, аднак адказы на зададзеныя пытанні будуць падавацца максімальна аператыўна», – тлумачаць у міністэрстве.

Па пытаннях, звязаных з дакументамі, якія былі перададзены на захоўванне ў натарыяльныя архівы, звярнуцца можна па тэлефонах архіваў.

Цікава, што ў паведамленні Міністэрства юстыцыі не тлумачыцца, чаму ўзнікла патрэба ў рэкамендацыях наконт дыстанцыйных формаў звароту. Каронавірус у гэтым паведамленні не згадваецца.

Напярэдадні, на сайце БНП зʼявілася інфармацыя пра тое, што грамадзяне і юрыдычныя асобы маюць магчымасць скарыстацца дыстанцыйнымі формамі (праз тэлефон або інтэрнэт) звароту ў натарыяльныя канторы. У паведамленні тлумачылася, што праца натарыяльных кантораў арганізавана з улікам прафілактычных мераў і рэкамендацыяў «у перыяд уздыму захворвання на грып і іншыя вострыя рэспіраторныя захворванні».

Hавiны
Праз пандэмію «Белпошта» прыпыніла адпраўленні ва ўсе краіны акрамя Кітаю, РФ і Гон-Конгу
2020.03.18 09:36

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў