Міністэрства надзвычайных сітуацыяў выкарыстоўвае вулічнае графіці ў сваіх мэтах


У Маладзечне ствараюць ужо другое вулічнае графіці на тэму пажарнай бяспекі. На сценах дамоў гораду з’яўляюцца вялізныя ратавальнікі, палаючыя аўтамабілі і верталёты.

Новы малюнак у Маладзечне стварылі на пачатку лістапада, як паведамляецца на сайце МНС Беларусі. Выява займае 50 квадратных метраў паверхні сцяны жылога дому. Контур малюнка наносілі спецыяльным праектарам.

Месца выбралі невыпадкова,як паведамляецца на сайце МНС Беларусі. Графіці намалявалі на вуліцы Францыска Скарыны, побач з двума буйнымі гарадскімі школамі.

На выяве – ратавальнікі, тэхніка, а таксама агульны нумар адзінай ратавальнай службы – 112.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў