Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт Пятра Маркелава legalize.by


Грамадскі актывіст Пётр Маркелаў атрымаў з Міністэрства інфармацыі ліст, у якім паведамляецца пра тое, што доступ да сайту legalize.by на тэрыторыі Беларусі будзе абмежаваны.

Прычына – на сайце былі размешчаны матэрыялы, якія, паводле міністэрства, прапагандуюць ужыванне марыхуаны.

Сайт legalize.by распавядаў пра дзейнасьць удзельнікаў кампаніі Legalize Belarus.

Legalize Belarus website (https://legalize.by) blocked on May 17th in Belarus by decision of the Minister of…

Opublikowany przez Piotra Markielau Piątek, 18 maja 2018

Актывісты Legalize Belarus выступаюць за дэкрыміналізацыю звароту кантраляваных рэчываў у малых колькасцях і супраць жорсткіх пакаранняў па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу. Пачынаючы са снежня 2017 года актывісты правялі шэраг вулічных акцыяў у падтрымку дэкрыміналізацыі – за гэта яны кожны раз падвяргаліся адміністратыўнаму пераследу.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў