Міністэрства інфармацыі заблакавала навіновы партал АФН


Сайт afn.by. Скрын

У Беларусі 8 жніўня перастаў працаваць сайт Агенцтва фінансавых навінаў.

«Сайт afn.by заблакаваны паводле распараджэння Мінінфарму Беларусі», – паведамляе тэлеграм-канал агенцтва.

Сайт пакуль дасяжны па фізічным адрасе 178.124.223.66.

«Як доўга гэты хак праіснуе, мы не ведаем», – адзначаюць у рэдакцыі.

Hавiны
Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйнае папярэджанне TUT.BY
2020.08.07 21:39

7 жніўня Міністэрства інфармацыі таксама вынесла пісьмовае папярэджанне парталу TUT.BY за распаўсюд «недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам».

А рэдакцыя сайта NN.by 8 жніўня атрымала ліст ад ведамства, у якім яно патрабуе на працягу дзвюх гадзін выдаліць артыкул пра сітуацыю на ўчастку №6 у Бараўлянах.

Hавiны
Мінінфармацыі патрабуе ад NN.by выдаліць звесткі пра ўкід у Бараўлянах
2020.08.08 18:57

МГ belsat.eu

Стужка навінаў