Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанні чатыром СМІ


Учора, 29 снежня, Міністэрствам інфармацыі вынесла 4 пісьмовых папярэджанні чатыром рэдакцыям друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

Як паведамляе сайт міністэрства, за непрастаўленне знака ўзроставай катэгорыі (артыкул 17 Закона аб СМІ) папярэджанні былі вынесеныя ў дачыненні да рэдакцый часопісаў: «Вялікі»; «ICON» і «Fashion collection».

Рэдакцыя газеты «Аграбізнес» атрымала папярэджанне за невыкананне патрабаванняў заканадаўства аб выходных дадзеных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі (артыкул 22 Закона аб СМІ).

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў