Міністэрства інфармацыі папоўніла спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў кнігамі пра нацысцкую Нямеччыну


У абноўлены спіс увайшлі шэраг кніжных і друкаваных выданняў, відэаматэрыялы, суполкі і карыстальнікі Вконтакте, Facebook і Twitter, сайты і артыкулы.

Між іншага, у яго трапіў шэраг кніг расейскага выдавецтва «Алгарытм» грамадска-палітычнай і гістарычнай накіраванасці. Пад забаронай і шэраг выданняў «Праваслаўнай ініцыятывы».

Экстрэмісцкімі прызналі некаторыя выданні, прысвечаныя ісламу, праца Адольфа Гітлера «Майн Кампф», кнігі пра яго і шэраг прадукцыі з нацысцкай сімволікай. У тым ліку, экстрэмісцкай прызналі кнігу брытанскага гісторыка Алана Булока «Гітлер. Даследаванне тыраніі» 1952 года. Гэта першая поўная біяграфія Адольфа Гітлера. Праца аказала ўплыў на многіх іншых аўтараў, якія даследавалі жыццё фюрэра.

Спіс апублікаваны на сайце газеты «СБ».

Нядаўна суд прызнаў экстрэмісцкім тэкст песні фанатаў ФК «Дынама». Песня таксама будзе ўнесеная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў таксама уваходзіць фільм «Урок Беларускай мовы»

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» на рынкавай Плошчы Новага Горада ў Варшаве 2006 г.

«Прэс-фота Беларусі 2011»

1353925022

ДР belsat.eu

Стужка навінаў