Міністэрства інфармацыі абвінаваціла The Village і «Нашу Ніву» ў распаўсюдзе «шкодных» для дзяржавы звестак


Міністэрства інфармацыі паведамляе, што 14 ліпеня 2020 года вынесла ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсаў nashaniva.by і the-village.me патрабаванні аб ліквідацыі парушэнняў Закона аб СМІ.

Гаворка ідзе аб парушэнні падпункта 2.3 пункта 2 артыкула 301 Закона аб СМІ (распаўсюджванне недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам).

«Рэсурсы распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што дзяржаўны орган неналежным чынам разгледзеў скаргу грамадзяніна і, накіраваў адказ, які нібыта не адпавядае сутнасці звароту. Аднак, у ходзе разгляду пытання высветлілася, што адказ быў дадзены выразна па сутнасці звароту, які не змяшчаў ніякіх скаргаў. Больш таго, у заяўніка адсутнічаюць якія-небудзь прэтэнзіі адносна зместу дадзенага адказу.

Названыя інтэрнэт-рэсурсы, не праверыўшы дакладнасць інфармацыі, распаўсюдзілі яе, нанёсшы тым самым шкоду дзяржаўным інтарэсам, якая выявілася ў падрыве даверу грамадзянаў да дзейнасці органаў улады, звязанай з належным разглядам зваротаў грамадзянаў», – адзначаецца ў заяве міністэрства.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў