Міністэрства гандлю ЗША можа зрабіць Беларусь краінаю з рынкавай эканомікай


Менск звярнуўся ў Міністэрства гандлю ЗША, каб пазбавіцца статусу нярынкавай эканомікі, паведамляе афіцыйны сайт Мінэканомікі Беларусі.

Мінгандлю ЗША ацэніць мэтазгоднасць правядзення публічных слуханняў у гэтым пытанні, а канчатковыя вынікі могуць быць апублікаваныя ў лістападзе.

Статус краіны з нярынкавай эканомікай Беларусь атрымала пасля распаду СССР. Гэты статус дазваляе ўраду ЗША выкарыстоўваць абмежавальныя мытна-тарыфныя захады да асобных відаў беларускай прадукцыі, якія робяць яе экспарт эканамічна немэтазгодным.

Раней статусу нярынкавай эканомікі пазбавіліся Расея, Казахстан, Украіна, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Чэхія, Славакія, Венгрыя, Румынія.

У кастрычніку 2019 г. паміж Міністэрствам эканомікі і кампаніяй Crowell & Moring было заключана пагадненне па юрыдычным суправаджэнні працэсу па пераходзе Беларусі са статусу краіны з нярынкавай эканомікай у статус краіны з рынкавай эканомікай.

«Прысваенне нам статусу краіны з рынкавай эканомікай дазволіць ліквідаваць дыскрымінацыйныя метады разлікаў памераў ставак ахоўных матыў, пазбегнуць іх неабгрунтаванага завышэння ў адносінах да беларускай прадукцыі ў ЗША і будзе садзейнічаць нарошчванню беларускага экспарту ў ЗША», – паведамляе Мінэканомікі Беларусі.

Аб’ектыў
Лукашэнка наймае амерыканскіх лабістаў
2019.10.12 00:20

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў