Міністэрства энергетыкі РФ: чыстая нафта трапіць на Мазырскі НПЗ 2-3 траўня

ВІДЭА

Міністэрства энергетыкі РФ сцвярджае, што каля 17:00 у панядзелак экспартная нафту, якая адпавядае тэхналагічным стандартам, дасягнулае расейска-беларускай мяжы. Зыходзячы з гэтага ў Мінэнерга выказалі думку, што на НПЗ у Мазыры яе атрымаюць 2-3 траўня.

Пра гэта паведамляе РБК.

Днём 29 красавіка прадстаўнік віцэ-прэм’ера Дзмітрыя Козака Ілля Джус распавёў пра тое, што якасная нафту па трубаправодзе «Дружба» дасягнула дыспетчарскай станцыі «Унеча» у Бранскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю.

  • Спрэчка вакол няякаснай нафты пачалася 19 красавіка. У гэты дзень дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты, што паступае па нафтаправодзе з Расеі.
  • 21 красавіка канцэрн «Белнафтахім» прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў з улікам пагаршэння якасці расейскай нафты, што пастаўляецца ў Беларусь. Намеснік старшыні «Белнафтахіму» Уладзімір Сізоў на пасяджэнні аператыўнага штаба па кантролю за сітуацыяй па пастаўках нафты заявіў: «З улікам правядзення пасяўной кампаніі, наяўных рызыкаў па перапрацоўцы сыравіны з пагаршэннем якасці намі прынятае рашэнне аб часовым абмежаванні паставак нафтапрадуктаў па экспартных напрамках».
  • 22 красавіка Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод паведаміў, што расейская нафта кепскай якасці прывяла да выхаду са строю дарагога абсталявання.
  • Праз кепскую якасць нафты Польшча і Украіна адмовіліся прымаць яе і прыпынілі транзіт праз сваю тэрыторыю.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары