Міністэрства аховы здароўя заявіла, што мае намер знізіць кошты на некаторыя лекі


Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь разглядае магчымасць зніжэння коштаў некаторыя лекі. Дзеля гэтага ведамства заклікае беларусаў, якія набываюць лекі за мяжой, дасылаць квіткі з коштамі на Фэйсбуку.

«У выпадку, калі вы набываеце лекавыя сродкі ў іншых краінах, прапаноўваем вам прыняць удзел у абмеркаванні і даслаць у каментары да замацаванага запісу на старонцы Міністэрства аховы здароўя ў Facebook дакладную інфармацыю, пацверджаную фота ўпакавання або квітка з указаннем краіны, гораду і інш., пра лекі, набытых за межамі краіны, кошт якіх адрозніваецца ад кошту аналагічных лекавых сродкаў у Беларусі», – адзначаецца ў паведамленні на сайце Мінаховы здароўя.

Агулам абарот рынку лекаў у нашай краіне складае больш за $ 1 млрд. Пры гэтым даследаванні сведчаць, што сярэдні кошт аднаго пакунку імпартных лекаў амаль у тры з паловаю разы большы за кошт аналагічнага пакунку лекаў беларускіх. Пры гэтым беларусы скардзяцца, што кошты ў аптэках стала павялічваюцца.

«Толькі сёння размешчана інфармацыя пра нашую акцыю. Таму пакуль водгукаў няма. Мы пабачым, што нам дашлюць людзі, а пасля гэтага зробім свае высновы», – паведаміла «Белсату» прэсавы сакратар ведамства Юлія Барадун.

Hавiны
Міліцыя выкрыла карупцыйную схему, праз якую выраслі цэны на лекі
2018.05.22 16:50

СК belsat.eu

Стужка навінаў