Міністэрства аховы здароўя выдала свежую статыстыку пра каронавірус


Паводле афіцыйных звестак, за мінулыя содні ў Беларусі зарэгістраваныя 1752 пацыенты з COVID-19. Агульная колькасць зафіксаваных выпадкаў захворвання склала 237 611.

За содні праз каронавірус памерлі 10 чалавек. Агульная колькасць памерлых з пачатку пандэміі ў краіне складае 1649 асобаў.

Усяго ачунялі 223 553 пацыенты з пацверджаным раней каронавірусам. За апошнія содні выпісалі 2641 пацыента.

Агульная колькасць зробленых тэстаў на COVID-19 у краіне складае 4 365 571. З іх 17 182 тэсты зробленыя за мінулыя содні.

Hавiны
«Тэсты робяць, толькі калі вельмі-вельмі настойліва ціснуць». Колькі ў Беларусі перахварэла на COVID-19?
2021.01.21 07:30

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў