Міністэрства аховы здароўя ўнесла каронавірус у адзін спіс з чумой і халерай


Міністэрства аховы здароўя абнавіла спіс захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва Беларусі. Сёмым пунктам у пераліку сталі інфекцыі, якія выклікае каронавірус COVID-19. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Раней у спісе захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва Беларусі было шэсць захворванняў: сіфіліс, ганарэя, сухоты, чума, халера, сібірская язва, гемарагічныя ліхаманкі Ласі, Марбург, Эбола. Гэты пералік цяпер дапоўніўся і інфекцыямі ад каронавірусу

Паводле Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі пацверджаныя 6 выпадкаў заражэння на каронавірус. Медыкі паведамляюць, што стан інфікаваных здавальняючы і, магчыма, пасля выходных іх выпішуць.

Hавiны
У Менску пачалі дэзынфекаваць салоны грамадскага транспарту
2020.03.06 08:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў