Міністэрства аховы здароўя: у Беларусі 562 інфікаваных COVID-19, 8 пацыентаў памерлі


Паводле Міністэрства аховы здароўя, па стане на раніцу 5 красавіка ў Беларусі былі інфікаваныя каронавірусам 562 чалавекі: 502 праходзяць лячэнне ў шпіталях, 52 выздаравелі, 8 памерлі.

Гэтыя дадзеныя Мінздароўя апублікавала ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале.

«У Беларусі па стане на 2020/04/05 на стацыянарным лячэнні з каронавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 502 чалавекі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Пасля праходжання лячэння выздаравелі 52 чалавекі. Зарэгістравана 8 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаецца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Мінздароўя трэці дзень запар публікуе лічбы інфікаваных COVID-19. У пятніцу, 3 красавіка, быў пацверджаны 351 выпадак заражэння, 4 красавіка – 440 (+89), 5 красавіка – 562 (+122). Такім чынам, толькі за два апошніх дні ў Беларусі было зарэгістравана 211 новых выпадкаў інфікавання каронавірусам.

Колькасць памерлых за два дні вырасла ўдвая: з 4-х афіцыйны пацверджаных смерцяў па стане на 3 красавіка да 8 смерцяў па стане на 5 красавіка.

Hавiны
У Беларусі будуць тэставаць на COVID-19 усіх пацыентаў з цяжкай і сярэдняй формай пнеўманіі
2020.04.03 15:20

Паводле інфармацыі СМІ, у Беларусі памерлі да 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй (толькі сёння журналісты паведамілі пра два выпадкі смерці). Імёны дзевяці з іх вядомыя:

ВІДЭА
Улада не пацягне COVID-19. Інтэрв’ю з беларускім доктарам з Іспаніі, які заразіўся каронавірусам
2020.04.04 20:17

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў